Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былога кандыдата на прэзыдэнта Ўладзімера Някляева зноў судзяць


Уладзімер Някляеў
Уладзімер Някляеў

25 ліпеня ў Ленінскім судзе Менска паўторна разгледзяць справу Ўладзімера Някляева, які за арганізацыю вулічных беспарадкаў 19 сьнежня 2010 года быў асуджаны на 2 гады зьняволеньня з адтэрміноўкай ў 2 гады.

Сваёй віны Ўладзімер Някляеў гэтак і не прызнаў. Пасьля вызваленьня з ізалятару КДБ ў канцы студзеня 2011 года да суду палітык знаходзіўся пад хатнім арыштам, потым — пад наглядам міліцыі. Былому кандыдату на прэзыдэнта было забаронена выяжджаць з Менску без дазволу міліцыі, трэбы было штотыднёва адзначацца і ў пэўны час не дазвалялася пакідаць кватэру.

Ці здымуць з Ўладзімера Някляева пакараньне? Паводле асуджанага, за ім лічыцца як меней два парушэньні ўмоваў нагляду. «Паехаў без дазволу ў Крэва, на малую радзіму, і другім разам ад’ехаў на ўскраіну Менска. Гэта таксама палічылі за парушэньне. А што будзе ў судзе — паглядзім», — сказаў напярэдадні карэспандэнту «Свабоды» Ўладзімер Някляеў.

19 ліпеня суд Партызанскага раёну Менска зьняў пакараньне 2 гадамі зьняволеньня з адтэрміноўкай ў 2 гады за падзеі 19 сьнежня 2010 году з журналісткі Ірыны Халіп.

Суд па справе Ўладзімера Някляева пачнецца ў 10.00
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG