Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кавалгіна затрымалі за раздачу газэт


Дзьмітрый Кавалгін. 2011 год суд за ўдзел у акцыі Стоп-бэнзін

Дзьмітрый Кавалгін. 2011 год суд за ўдзел у акцыі Стоп-бэнзін

У Жодзіне міліцыянты затрымалі намесьніка старшыні менскай гарадзкой арганізацыі АГП Дзьмітрыя Кавалгіна.

Дзьмітрый Кавалгін разам зь лідэрам АГП Анатолем Лябедзькам і яшчэ трыма актывістамі раздавалі ля прахадной БелАЗа асобнікі газэты «Голас розуму» з публікацыямі на тэму карупцыі.

Газэты разыходзіліся вельмі добра, раздалі ўсё, што мелі, паведаміў Свабодзе Анатоль Лябедзька:

«Сэрца радавалася, як людзі рэагавалі. Супэрпазытыўная рэакцыя».

Калі актывісты ўжо фактычна скончылі раздачу, зьявіліся міліцыянты. Яны затрымалі Дзьмітрыя Кавалгiна, які стаяў найбліжэй да прахадной.

У пастарунку, куды адвезьлі актывіста, паведамілі, што цяпер ідзе высьвятленьне ўсіх акалічнасьцяў:

«Нам быў званок».

«Ніякіх падставаў для затрыманьня няма. Мы будзем тут грукаць у дзьверы, каб адпусьцілі. Улада больш за ўсё баіцца камунікацыі апазыцыі зь людзьмі, шчырых адкрытых размоваў зь людзьмі на вострыя тэмы», — сказаў Свабодзе Лябедзька.
XS
SM
MD
LG