Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску абмяркуюць барацьбу са сьвіной чумой


25 ліпеня ў Менску кіраўнікі вэтэрынарных службаў Беларусі і Ўкраіны, а таксама Россельхознадзора на сустрэчы абмяркуюць сумесныя меры па барацьбе з афрыканскай чумой сьвіней (АЧС).

Як паведамляецца на сайце Россельхознадзора, у сустрэчы таксама возьмуць удзел кіраўнік прадстаўніцтва Міжнароднага эпізаатычнага бюро па Ўсходняй Эўропе Казімірас Лукаўскас і віцэ-прэзыдэнт рэгіянальнай камісіі МЭБ па Эўропе Іван Бісюк.

Літоўскія памежныя службы 23 ліпеня пачалі праводзіць дэзінфэкцыю абутку пасажыраў зь Беларусі, дзе лютуе афрыканская чума сьвіней. Польскі партал rmf24.pl паведаміў, што бліжэйшым часам Польшча таксама зробіць захады па дэзінфэкцыі на мяжы. Там, акрамя абутку, будуць дэзынфікаваць і рукі.

Беларусь увяла забарону на пастаўкі сьвініны з Маскоўскай, Валгаградзкай, Цьвярской і Белгарадзкай абласьцей Расеі.

Раней галоўнае ўпраўленьне міністэрства надзвычайных сытуацый РФ па Смаленскай вобласьці адкрыла карантынавыя пасты на мяжы зь Беларусьсю для прадухіленьня распаўсюду афрыканскай чумы сьвіньняў.

Шэраг краінаў забаранілі імпарт сьвініны зь Беларусі.
XS
SM
MD
LG