Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Навошта нам кітайцы?» — рытарычна пыталіся людзі на абмеркаваньні смалявіцкага тэхнапарку

У Смалявіцкім доме культуры адбылося грамадзкае абмеркаваньне пляну будаўніцтва першай чаргі кітайска-беларускага тэхнапарку. Радыё Свабода вяло жывы рэпартаж


17:44 24.7.2013
Жанчына запыталася, як жа так можна ставіцца да народа, які ня хоча парку і кітайцаў, што адным указам можна усё перакрэсьліць? Чыноўнікі адказваюць, што ня трэба казаць за увесь народ.



Чыноўнікі спрабуюць увогуле спыніць дыскусію, маўляў, пытаньні не па тэме.

Слуханьні скончыліся.


Беларусы супраць кітайскага парку: Мы нацыя наёмных рабоў
17:41 24.7.2013
На слуханьнях паказалі рэклямны ролік пра новы «горад-сад».

«Навошта нам гэтыя карцінкі? Навошта нам кітайцы?»— задаюць рытарычныя пытаньні людзі.

Дачніца Аксана Зелянеўская ад імя дзьвюх тысяч дачнікаў патрабуе вынесьці пытаньне аб будаўніцтве парку на рэспубліканскі рэфэрэндум.

Народ пытаецца, хто будзе будаваць парк, хто будзе працаваць? Спадар Ярмак кажа, што беларусы. А кітайцаў будзе ня больш за 20 працэнтаў.



Чыноўнікі рэагуюць на вострыя пытаньні нэрвова.

17:19 24.7.2013
Людзі пытаюцца, якія канкрэтна будуць заводы, хто інвэстар. Іх зноў спыняюць, маўляў, гэта ня тэма абмеркаваньня. Актывіст кампаніі «Гавары праўду» просіць назваць канкрэтных інвэстараў, зь якімі заключаныя дамовы. Адказу няма. Прэзыдыюм нэрвуецца.

Дачнікі раней перадалі лісты з 280 подпісамі мясцовых жыхароў і дачнікаў супраць будаўніцтва парку. Рэакцыі на пратэсты няма.
16:47 24.7.2013
Людзі цікавяцца, якія тут будуць прадпрыемствы? Спадар Ярмак кажа, што гэта «тонкая хімія», біятэхналёгіі. І будуць яны будавацца ня толькі кітайцамі.

Загрузіць яшчэ

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG