Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Пра гэта сьведчаць вынікі дасьледаваньня, якое правяло расейскае дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва РИА-Новости.

Дасьледаваньне праводзілася ў 32 краінах кантынэнту. На сёньняшні дзень цана 95-га бэнзіну ў Беларусі складае 7800 беларускіх рублёў (67 эўрацэнтаў) за літар.

Першае месца ў рэйтынгу займае нафтаздабываючая Нарвэгія. Кошт 95-га бэнзіну ў гэтай краіне на пачатак ліпеня 2013 году ў сярэднім склаў 1.8 эўра за літар. «Нават для многіх краін Эўропы такая цана выглядае вельмі высокай. Аднак большасьць нарвэжцаў зь іх значнымі па сусьветных мерках даходамі гэты кошт, хутчэй за ўсё, ня вельмі моцна хвалюе. Тым больш што значную частку ад цаны бэнзіну ў Нарвэгіі атрымлівае мясцовы бюджэт, а ня нафтавыя кампаніі. Таму паліва тут выконвае і сацыяльную функцыю пераразьмеркаваньня выгодаў», — гаворыцца ў дасьледаваньні.

На другім месцы рэйтынгу знаходзіцца Італія зь яе наборам эканамічных праблем — 1.73 эўра за літар бэнзіну. У першую тройку лідэраў па дарагоўлі бэнзіну на пачатак другога паўгодзьдзя увайшоў і вядучы нафтатрэйдар Эўропы — Нідэрлянды. Кошт 95-га бэнзіну ў гэтай дзяржаве на пачатак ліпеня склаў 1.72 эўра за літар.

Замыкае рэйтынг Беларусь, дзе самы танны бэнзін у Эўропе. На другім з канца месцы ў рэйтынгу знаходзіцца нафтаздабываючы Казахстан з коштам бэнзіну на ўзроўні 70 эўрацэнтаў. Расея з сярэдняй цаной на 95-ы бэнзін на ўзроўні 0.72 эўра за літар займае 30-е месца ў рэйтынгу.



Па коштах на дызэльнае паліва ў першую тройку рэйтынгу на пачатак другога паўгодзьдзя 2013 ўваходзяць Нарвэгія, Швэцыя і Італія. Самае таннае дызпаліва ізноў жа ў Казахстане, Беларусі і Расеі.

На сярэднюю «чыстую» (пасьля выліку падаткаў і сацыяльных выплат) заработную плату больш за ўсё бэнзіну могуць сабе дазволіць набыць, як і раней, грамадзяне Люксэмбургу — 2,3 тыс. літраў за месяц. На другім месцы — Нарвэгія, жыхары якой на іх даходы могуць купіць 2,2 тыс. літраў паліва ў месяц.



Менш за ўсё бэнзіну на свае сярэднія заробкі могуць купіць грамадзяне Баўгарыі — толькі 218 літраў 95-га бэнзіну. Аўтсайдэрамі таксама застаюцца Украіна і Румынія.

Рэйтынг быў складзены на падставе дадзеных статыстыкі дзяржаў Эўропы па стане на пачатак другога паўгодзьдзя 2013 году.
XS
SM
MD
LG