Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Смалявічах пройдуць грамадзкія слуханьні пра кітайскі тэхнапарк


Ляда на месцы будаўніцтва кітайскага тэхнапарку

Ляда на месцы будаўніцтва кітайскага тэхнапарку

24 ліпеня а 15-й гадзіне ў Смалявічскім доме культуры адбудзецца грамадзкае абмеркаваньне пляну будаўніцтва першай чаргі кітайска-беларускага тэхнапарку.

Парк плянуюць пабудаваць у раёне Пятровіцкага вадасховішча ля Нацыянальнага аэрапорту «Менск». Цяпер там лецішчы, палі й лясы.

Паводле генэральнага пляну праекту, які разьмешчаны на сайце Смалявіцкага райвыканкаму, у тэхнапарку, апроч прамысловых аб’ектаў, пабудуюць жыльлё, школы, дзіцячы садок, гандлёвыя й забаўляльныя цэнтры.

Дзеля гэтага зьнясуць лецішчы, вёску Быкачына й высякуць лес.

Генэральны плян кітайска-беларускага індустрыяльнага парку ўжо прайшоў дзяржэкспэртызы і быў зацьверджаны ўрадам.

Дачнікі правялі некалькі сходаў, на якіх выказаліся супраць зносу й будаўніцтва.
Генплян, накладзены на мапу OSM

Генплян, накладзены на мапу OSM

XS
SM
MD
LG