Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Сноўдэн можа пакінуць аэрапорт у сераду


Эдвард Сноўдэн у аэрапорце «Шарамецьева»

Эдвард Сноўдэн у аэрапорце «Шарамецьева»

Адвакат Анатоль Кучарэна заявіў: 24 ліпеня Эдвард Сноўдэн можа атрымаць дакумэнты, якія дазволяць яму прайсьці праз мытню ў аэрапорце «Шарамецьева» і вольна перамяшчацца па тэрыторыі Расеі.

Кучарэна дапамагаў Сноўдэну падаваць дакумэнты на часовы прытулак у Расеі.

Цяпер гэтую просьбу разглядае Фэдэральная міграцыйная служба РФ.

Раней прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін запатрабаваў, каб былы супрацоўнік спэцслужбаў ЗША спыніў выдадаваць таямніцы амэрыканскай выведкі, калі ён хоча застацца ў РФ.

У Злучаных Штатах Амэрыкі Эдварду Сноўдэну завочна выставілі абвінавачваньне ў выкраданьні маёмасьці дзяржавы, наўмысным разгалошваньні сакрэтных зьвестак і незаконнай перадачы абароннай інфармацыі. Па кожным з гэтых абвінавачваньняў яму пагражае да 10 гадоў зьняволеньня.

Сноўдэн, якому 30 гадоў, зьбег у Ганконг пасьля сваіх выкрыцьцяў у прэсе пра таемныя праграмы сачэньня амэрыканскіх уладаў, у прыватнасьці, па дадзеных аб тэлефонных размовах празь сеткі прынамсі адной з найбуйнейшых тэлефонных кампаній у ЗША, а таксама за дзеяньнямі ў інтэрнэце, якія ажыцьцяўляюцца празь сеткі дзевяці буйных інтэрнэт-кампаніяў ЗША за мяжой. У Агенцтве нацыянальнай бясьпекі ЗША настойваюць, што гэтыя праграмы дапамаглі сарваць дзясяткі тэрактаў.
XS
SM
MD
LG