Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МУС прапануе ўдвая павялічыць тэрмін пакараньня за пэдафілію


Міністэрства ўнутраных спраў унесла ў парлямэнт прапанову павялічыць тэрмін пакараньня за пэдафілію (арт. 168 Крымінальнага кодэксу) да 10 гадоў пазбаўленьня волі.

«На разглядзе ў парлямэнце знаходзяцца дапаўненьні ў шэраг законаў, якія тычацца ўзмацненьня жорсткасьці пакараньня за ўчыненьне сэксуальных злачынстваў у дачыненьні да непаўналетніх», — паведамілі агенцтву Інтэрфакс-Захад ва ўпраўленьні наркакантролю і супрацьдзеяньня гандлю людзьмі МУС Беларусі.

Цяпер максымальны тэрмін пакараньня за дзеяньні сэксуальнага характару ў дачыненьні да непаўналетніх складае 5 гадоў пазбаўленьня волі, МУС прапануе павялічыць гэты тэрмін да 10 гадоў.

Паводле інфармацыі МУС, за 6 месяцаў 2013 году ў Беларусі ўчынена 60 злачынстваў, зьвязаных з пэдафіліяй, больш за 30% зь іх адносяцца да катэгорыі цяжкіх і асабліва цяжкіх.

Сёлета заведзена 4 крымінальныя справы за згвалтаваньне непаўналетніх, 15 крымінальных спраў за гвалтоўныя дзеяньні сэксуальнага характару, 35 крымінальных спраў за палавыя зносіны з асобай, якая не дасягнула 16 гадоў, 6 крымінальных спраў за распусныя дзеяньні зь непаўналетнімі.

Да таго ж сёлета вызначана 20 асобаў, якія падазраюцца ва ўчыненьні злачынстваў, зьвязаных з пэдафіліяй, зь іх у дачыненьні да васьмі абраная мера стрыманьня ў выглядзе заключэньня пад варту, паведамляе МУС Беларусі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG