Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Супрацоўнікі КДБ затрымалі старшыню Белкаапсаюзу


Cтаршыня Белкаапсаюзу Сяргей Сідзько

Cтаршыня Белкаапсаюзу Сяргей Сідзько

Супрацоўнікамі КДБ Беларусі затрыманыя старшыня Белкаапсаюзу Сяргей Сідзько і шэраг яго падначаленых па падазрэньні ў атрыманьні хабару.

Як паведамляецца на сайце КДБ, іх затрымалі пры перадачы чарговай часткі хабару. У дачыненьні да іх узбуджана 5 крымінальных спраў па прыкметах злачынстваў, прадугледжаных арт. 430 і 431 Крымінальнага кодэксу Беларусі. Падазраваных зьмясьцілі ў СІЗА.

Сярод затрыманых — начальнік упраўленьня капітальнага будаўніцтва Белкаапсаюзу Калодзезны, намесьнік начальніка ўпраўленьня капітальнага будаўніцтва Белкаапсаюзу Сізук, а таксама прадстаўнікі камэрцыйных структур.

«Падчас правядзеньня мерапрыемстваў па навядзеньні парадку ў будаўнічай галіне КДБ выяўлена і спынена супрацьпраўная дзейнасьць групы асобаў зь ліку кіраўнікоў, супрацоўнікаў Белкаапсаюзу і прадстаўнікоў камэрцыйных структураў, якія займаліся вымагальніцтвам за прадстаўленьне аб’ёмаў работ на аб’ектах спажыўкаапэрацыі, а таксама продаж інвэстарам зямельных участкаў і аб’ектаў нерухомасьці», паведамляе прэс-служба КДБ.

Памеры хабару, які патрабаваўся за тое, каб даць магчымасьць будаўніцтва і продажу нерухомасьці, дасягалі 500 тысяч даляраў ЗША.

У 2010 годзе кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка прызначыў Сяргея Сідзько старшынёй праўленьня Белкаапсаюзу.
XS
SM
MD
LG