Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Баўгары п’юць антыўрадавую каву і думаюць пра рэкорд у Кнізе Гінэса


Баўгары п’юць антыўрадавую каву і думаюць пра рэкорд у Кнізе Гінэса

Баўгары п’юць антыўрадавую каву і думаюць пра рэкорд у Кнізе Гінэса

У Сафіі, сталіцы Баўгарыі, баўгары ўжо 40 дзён працягваюць пратэставаць, патрабуючы адстаўкі ўраду.

​Паводле баўгарскага сайту навінаў novinite.com, 22 ліпеня каля 80 чалавек сабраліся перад парлямэнтам папіць кавы, прапануючы гэты напой таксама мінакам. Гэтае традыцыйнае «кавапіцьцё», скіраванае супраць цяперашняга сацыялістычнага ўраду прэм’ер-міністра Пламэна Арашарскага, адбылося ўжо 27-мы дзень запар. Надвячоркам пратэстоўцы з-пад парлямэнту далучыліся да антыўрадавага маршу, які ў сталіцы Баўгарыі адбываецца штодня, пачынаючы з 14 чэрвеня. Сёньня чакаецца ўжо 40-вы антыўрадавы марш у Сафіі.
22 ліпеня каля 80 чалавек сабраліся перад парлямэнтам папіць кавы, прапануючы гэты напой таксама мінакам.

Пратэстоўцы патрабуюць адстаўкі ўраду Пламэна Арашарскага. Кажуць, што яны гатовыя паставіць рэкорд у Кнізе Гінэса па працягласьці пратэстаў, калі ўрад, як цяпер, будзе адмаўляцца ісьці ў адстаўку.

Пратэсты, якія пачаліся ў сярэдзіне чэрвеня, былі выкліканы назначэньнем мэдыйнага магната Дэляна Пэеўскага на пасаду шэфа дзяржаўнай службы бясьпекі, якая займаецца, сярод іншага, расьсьледаваньнем арганізаванай злачыннасьці. Але для шмат каго ў Баўгарыі сам Пэеўскі бачыцца як асоба, ангажаваная ў кантакты з крымінальным сьветам.



Прэм’ер-міністар Арашарскі скасаваў прызначэньне Пееўскага, але пратэсты не спыніліся, паколькі баўгары лічаць, што цяперашні ўрад, у якім галоўную ролю адыгрываюць сацыялісты (колішнія камуністы), падтрымлівае непразрыстыя кантакты зь іншымі баўгарскімі алігархамі.
Мэта гэтых пратэстаў — адстаўка цяперашняга ўраду. Але людзі ўсьведамляюць сабе, што гэтая адстаўка будзе толькі першым крокам, каб нармалізаваць жыцьцё ў краіне і пазбавіцца ад алігархаў.
Нікола Пэтраў, журналіст сайту novinite.com, сказаў Радыё Свабода, што на штодзённыя антыўрадавыя маршы ў сталіцы Баўгарыі зьбіраецца як мінімум некалькі тысяч удзельнікаў, а час ад часу выходзяць на іх і па 20 тысяч чалавек.

«Мэта гэтых пратэстаў — адстаўка цяперашняга ўраду. Але людзі ўсьведамляюць сабе, што гэтая адстаўка будзе толькі першым крокам, каб нармалізаваць жыцьцё ў краіне і пазбавіцца ад алігархаў. Калі ўрад будзе адсунуты ад улады, прэзыдэнт назначыць часовага прэм’ер-міністра, які будзе абавязаны на працягу двух месяцаў правесьці новыя выбары» — сказаў Нікола Пэтраў.

Пратэсты супраць палітыкі Ўраду

Пратэсты супраць палітыкі Ўраду

Цяперашні баўгарскі ўрад падтрымлівае даволі нязвыклая, паводле сярэднеэўрапейскіх мерак, парлямэнцкая кааліцыя, якая складаецца з Баўгарскай сацыялістычнай партыі (колішняй Камуністычнай партыі Баўгарыі) і партыі турэцкай нацыянальнай мяншыні. Трэцім, нефармальным партнэрам гэтай кааліцыі зьяўляецца партыя баўгарскіх нацыяналістаў пад назвай «Атака».

Паводле Ніколы Пэтрава, у новых выбарах як сацыялісты, так і нацыяналісты страцяць пэўную колькасьць мандатаў на карысьць апазыцыі, хоць ніхто не бярэцца прагназаваць, ці новыя выбары могуць адсунуць сацыялістаў ад улады. Адзіная апазыцыйная сіла ў парлямэнце, партыя «ГЕРБ» былога прэм’ер-міністра Бойка Барысава, некалькі тыдняў таму адклікала сваіх дэпутатаў і не бярэ ўдзелу ў парлямэнцкіх пасяджэньнях.

Нядаўна дэпутаты-сацыялісты ў гарадзкой радзе Сафіі зьвярнуліся з заклікам да мэра сталіцы, Ярданкі Фандакавай, каб яна забараніла штодзённыя пратэсты ў горадзе. Фандакава, якая была выбрана мэрам Сафіі са сьпісу партыі «ГЕРБ», адкінула гэтае патрабаваньне, кажучы, што яна ня хоча ператварыць Сафію ў другі Стамбул.
Нікола Пэтраў адзначыў, што цяперашнія пратэсты у значнай ступені выкліканыя таксама зьбядненьнем насельніцтва Баўгарыі ў пасьлякамуністычны пэрыяд і тым, што бачыцца большасьцю баўгарскай моладзі як адсутнасьць пэрспэктываў для годнага жыцьця ў сваёй краіне.
«Міністар унутраных справаў Баўгарыі апошнім часам сказаў Бі-Бі-Сі, што ўрад ня мае пляну, як паступаць з пратэстоўцамі. Пакуль што ўрад выкарыстоўвае чорны піяр, сьцьвярджаючы, што пратэстоўцаў аплачвае апазыцыя. Алігархі, супраць якіх таксама скіраваныя гэтыя пратэсты, выкарыстоўваюць падобныя аргумэнты. А вось паліцыя спачувае пратэстам, і зь яе боку не было выпадкаў гвалту ў адносінах да дэманстрантаў. У падзяцы за такія паводзіны дэманстранты раздаюць паліцыянтам мінэральную ваду ў асабліва гарачыя дні» — сказаў Нікола Пэтраў.

Нікола Пэтраў адзначыў, што цяперашнія пратэсты у значнай ступені выкліканыя таксама зьбядненьнем насельніцтва Баўгарыі ў пасьлякамуністычны пэрыяд і тым, што бачыцца большасьцю баўгарскай моладзі як адсутнасьць пэрспэктываў для годнага жыцьця ў сваёй краіне. Адток маладой і адукаванай працоўнай сілы за мяжу назіраецца ў Баўгарыі ўжо 20 гадоў, і гэты працэс, паводле Пэтрава, толькі актывізаваўся пасьля далучэньня краіны да Эўразьвязу ў 2007 годзе.
XS
SM
MD
LG