Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША: Жорсткая пасадка самалёту. Пацярпелі пасажыры


ілюстрацыйнае фота

ілюстрацыйнае фота

Каля 10 чалавек атрымалі пашкоджаньні ў выніку жорсткай пасадкі самалёту авіякампаніі «Southwest Airlines» у нью-ёркскім аэрапорце Ля-Гвардыя.

На борце было каля 150 чалавек, якія выляцелі ў панядзелак з Нэшвілу, штат Тэнэсі.

Тэлебачаньне паказала Боінг 737-700, які ўпіраўся носам ва ўзьлётна-пасадачную паласу і быў акружаны аўтамабілямі ратавальных службаў.

З прычыны інцыдэнту ўлады часова зачынілі аэрапорт, які абслугоўвае ў асноўным унутраныя рэйсы ЗША.

Прычына — праблемы з шасі — не зразумелая.

Здарэньне адбылося праз 16 дзён пасьля таго, як самалёт авіякампаніі «Asiana Airlines» зрабіў аварыйную пасадку ў аэрапорце Сан-Францыска, у выніку чаго загінулі тры кітайскія падлеткі.
XS
SM
MD
LG