Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кітай: колькасьць ахвяраў землятурусу дасягнула 90 чалавек


Ахвяры землятрусу

Ахвяры землятрусу

Кітайскія ўлады заяўляюць, што колькасьць загіблых ад землятрусу ў паўночна-заходняй правінцыі Ганьсу, павялічылася да 89.

Болей за 600 чалавек параненыя.

Дзясяткі тысячаў людзей засталіся без прытулку.

Амаль 2 000 дамоў былі цалкам разбураныя, і тысячы іншых былі пашкоджаныя.

Кітайскі чыноўнік паведаміў агенцтву Xinhua, што амаль 32 тысячы чалавек знаходзяцца ў часовых прытулках.

Геалагічная служба ЗША кажа, што моц землятрусу была 5,9 балаў паводле шкалы Рыхтэра. У той самы час улады Кітаю паведамляюць, што землятрус быў у 6,6 балаў.
XS
SM
MD
LG