Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Герцагіня Кэйт нарадзіла сына


На карціне паказана Герцагіня Кэйт зь дзіцём, якое стане будучым каралём

На карціне паказана Герцагіня Кэйт зь дзіцём, якое стане будучым каралём

Герцагіня Кембрыджская, жонка брытанскага прынца Уільяма Кейт ў панядзелак нарадзіла хлопчыка. Як паведаміў афіцыйны прадстаўнік Кенсінгтанскага палаца, дзіця нарадзілася ў 4 гадзіны 24 хвіліны па лёнданскім часе. Пры нараджэньні дзіцё важыла тры кіляграмы 800 грамаў.

Паведамляецца, што пасьля родаў герцагіня адчувае сябе добра.

У панядзелак раніцай Кейт прывезьлі ў прыватнае аддзяленьне шпіталя Сэнт-Мэры ў Падынгтан ў Лёндане.

Гэта першае дзіця герцага і герцагіні Кембрыджскіх і трэці ў чарзе спадкаемца на брытанскі трон.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG