Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня 24 ліпеня: прамова Барака Абамы аб эканамічным становішчы, дзень нараджэньня Сімона Балівара і Аляксандра Дзюма


Людзі з партрэтам Сімона Балівара

Людзі з партрэтам Сімона Балівара

Падзеі і даты ў Беларусі, сьвеце, гісторыі

ПАДЗЕІ ДНЯ

Менск, у Менскім Эпархіяльным упраўленьні (вул. Вызваленьня, 10) адбудзецца прэсавая канфэрэнцыя, прысьвечаная падрыхтоўцы і правядзеньню сьвяткаваньня ў Беларусі 1025-годзьдзя Хрышчэньня Русі і маючаму адбыцца візыту патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла.
Пачатак у 11 гадзінаў

Віцебск, у офісе віцебскага Эўрапейскага клюбу (вул. 1-я Сеньненская, 5) – прэсавая канфэрэнцыя прадстаўнікоў апазыцыйных партый і арганізацый, што ініцыявалі "Народны Рэфэрэндум".

Менск, ва ўнутраным дворыку Нацыянальнага мастацкага музэю Беларусі (вуліца Леніна, 20) у рамках выставы «Партрэты уладароў і магнатаў Вялікага княства Літоўскага» адбудзецца вялікі канцэрт «Дзень культуры народаў ВКЛ» з удзелам гуртоў «Палац» (Беларусь), «ГЫЧ Аркестар» (Украіна ), Volosi (Польшча) і Aiste Smilgeviciute & SKYLE (Літва). Пачатак а 18-ай гадзіне


Князь Гедымін на літаграфіі

Князь Гедымін на літаграфіі

Менск, у рок-клюбе TNT (вуліца Рэвалюцыйная, 9) — канцэрт Naka piano, праекту вядомага беларускага гурту Naka. Пачатак у 21 гадзіну.

Галесбург, ЗША, прэзыдэнт Барак Абама выступіць з прамовай аб эканамічным становішчы краіны

Кішынёў, Візыт прэзыдэнта Туркмэністану Гурбангулы Бердымухамэдава ў Малдову.

Перм, Расея, слуханьні аб умоўна-датэрміновым вызваленьні Марыі Алёхінай, асуджанай па справе Pussy Riot


ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ

У 1618 годзе — пабачыў сьвет першы беларускі лемантар. Называўся ён «Буквар мовы славянскай, пісаны чытаньню вучыцца хто хоча ў карыснае кіраваньне» і быў надрукаваны ў Еўі (цяпер гэта мястэчка Вевіс у Літве). Асобнікі першага беларускага лемантара захаваліся ў Капэнгагене і Лёндане.


У гэты дзень нарадзіліся:


1754 — Юзаф Арнульф Гедройц, князь, жамойцкі біскуп, летувіскі пісьменьнік, асьветнік, перакладнік

1783 — Сімон Балівар, змагар за незалежнасьць ад Гішпаніі калёніяў у Лацінскай Амэрыцы

1802 — Аляксандар Дзюма (бацька), францускі пісьменьнік

1820 — Люцыян Крашэўскі, беларускі і польскі мастак, фатограф

1828 — Мікалай Чарнышэўскі, расейскі літаратурны крытык і публіцыст

1860 — Альфонс Муха, чэскі мастак


"Чатыры сэзоны" Альфонса Мухі

"Чатыры сэзоны" Альфонса Мухі



1896 — Аляксандар Орса, беларускі пэдагог і грамадзка-культурны дзяяч

1927 — Канстантын Кабашнікаў, беларускі фальклярыст

1934 — Генадзь Гарбук, беларускі актор тэатру і кіно



"Мір гэтаму дому " чытае народны артыст Беларусі Генадзь Гарбук .


1948 — Ян Матусевіч, беларускі рэлігійны й грамадзкі дзяяч, сьвятар

1968 — Барыс Гельфанд, ізраільскі, раней беларускі, шахматыст, гросмайстар

1976 — Іван Ціхан, беларускі атлет, кідальнік молата, трохразовы чэмпіён сьвету


У гэты дзень памерлі:

1887 — Іван Барычэўскі, беларускі археоляг, гісторык фальклярыст і этнограф

1927 — Акутагава Рунаскэ, японскі паэт і пісьменьнік


ЦЫТАТА ДНЯ

Калі народ, разбэшчаны кепскім выхаваньнем, атрымлівае свабоду, ён у хуткім часе згубіць яе, бо яму бескарысна тлумачыць, што шчасьце палягае ў дабрадзейнасьці, што вяршэнства закону больш дзейснае, чым вяршэнства тырана, што кожны павінен падпарадкоўвацца дабратворнай строгасьці закону, што маральнасьць, а ня сіла, ляжыць у яго аснове, што справядлівасьць і ёсьць свабода.

Сімон Балівар
XS
SM
MD
LG