Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 23 ліпеня: Зьезд беларусаў сьвету, абвяшчэньне прысуду Аляксандру Варламаву, прэзэнтацыя кнігі Юрася Бушлякова


"Жывая мова". Юрась Бушлякоў

"Жывая мова". Юрась Бушлякоў

ПАДЗЕІ ДНЯ



Менск, у офісе Партыі БНФ (вуліца Чарнышэўскага, 3) — прэзэнтацыя кнігі «Жывая мова» мовазнаўцы і журналіста Юрася Бушлякова, памерлага 4 чэрвеня сёлета на 41-м годзе жыцьця. Пачатак а 18 гадзіне.


Саша Варламаў

Саша Варламаў

У Менску ў міжнародным адукацыйным цэнтры імя Ёханэса Рау (праспэкт Газеты Праўда, 11) пачнецца VI зьезд беларусаў сьвету. Пачатак а 10-ай гадзіне.

У судзе Ленінскага раёну Менску (вуліца Сямашкі, 33) будзе абвешчаны прысуд вядомаму беларускаму мадэльеру Аляксандру Варламаву. Пачатак аб 11 гадзіне.

Масква, разгляд справы аб леташніх беспарадках на Балотнай плошчы

Масква, пачатак візыту грузінскага патрыярха Ільлі II у Расею, Украіну і Беларусь



ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ

1922 — Мітрапалітам Беларускім і Менскім абраны Мэльхісэдэк — адна з найярчэйшых асобаў у гісторыі беларускай праваслаўнай царквы. Менавіта ягонымі намаганьнямі беларуская праваслаўная царква ўстала на шлях аўтакефаліі і незалежнасьці ад Масквы. Мэльхісэдэк трапіў пад пільны кантроль ГПУ, ня раз зьведаў арышты, а ўрэшце быў сасланы ў Краснаярск. Празь некалькі гадоў змагар за аўтакефалію беларускага праваслаўя памёр пры загадкавых абставінах.


Генэральны сакратар НАТО Андэрс Фог Расмусэн

Генэральны сакратар НАТО Андэрс Фог Расмусэн

1951 — У Ракенкорце (Францыя) адкрыта штаб-кватэра НАТА.

1974 — У Грэцыі зрынутая дыктатура «чорных палкоўнікаў».

1993 — Адбыўся візыт беларускай дзяржаўнай дэлегацыі на чале з старшынём Вярхоўнага Савету Станіславам Шушкевічам у ЗША. Гэта быў першы такога ўзроўню візыт кіраўніка незалежнай Беларусі ў Амэрыку. У часе паездкі адбылося падпісаньне Дэклярацыі аб дачыненьнях паміж ЗША і Рэспублікай Беларусьсю.


У гэты дзень памерлі:

1623 — Памва Бярында, навуковец і паэт. Найважнейшая праца Бярынды — ягоны «Лексыкон» — самы вялікі на свой час слоўнік беларускае мовы, які ўключаў сем тысяч словаў і быў надрукаваны ў 1627 годзе ў Куцеінскай друкарні каля Воршы.

1885 — Уліс Грант, 18-ы прэзыдэнт ЗША




1966 — Аляксандар Ружанцоў, беларускі вайсковы дзяяч, пісьменьнік, бібліёграф



ЦЫТАТА ДНЯ

Калі ня можаш перамагчы сумленна, проста перамажы

Уліс Грант
XS
SM
MD
LG