Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Іраку амаль тысяча зьняволеных уцяклі з турмы


Зьняволеныя ў Багдадзе

Зьняволеныя ў Багдадзе

У Іраку ад 500 да тысячы зьняволеных зьбеглі пры двух нападах на турмы ў ваколіцах Багдаду.

Пра гэта паведаміў сябра парлямэнцкага камітэту ў справах бясьпекі і абароны Хакім аз-Замілі.

У нядзелю ўвечары ваеўнікі пачалі штурм двух турэмных комплексаў — Абу-Грэйб і Тадж. Баі доўжыліся некалькі гадзін.

Паводле ірацкіх уладаў, у сутыкненьнях загінулі прынамсі 25 паліцыянтаў і ахоўнікаў. Забітыя ня менш як шасьцёра нападнікаў.
XS
SM
MD
LG