Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Більт пра візыт Макея: «Мы хочам паслухаць, што яны гатовыя зрабіць»


Міністар замежных справаў Швэцыі Карл Більт

Міністар замежных справаў Швэцыі Карл Більт

Гэтак міністар замежных справаў Швэцыі Карл Більт адказаў на пытаньне карэспандэнта Радыё Свабода Рыкарда Юзьвяка пра мэту запрашэньня на сустрэчу міністраў замежных справаў ЭЗ і краін Усходняга партнэрства кіраўніка МЗС Беларусі Ўладзімера Макея.

Більт: Больш за ўсё цікава, што яны скажуць. Усходняе партнэрства вылучае прапановы і адкрывае магчымасьці, але мы патрабуем палітычных рэформаў зь іх боку. Мы ладзім гэтыя сустрэчы, каб паслухаць, што яны гатовыя зрабіць.

РС: Што вы хочаце, каб яны зрабілі напярэдадні саміту Партнэрства ў лістападзе?

Більдт: Гэта не абмяжоўваецца пэрспэктывай лістапада. Гэта шырэй, і мы вылучылі вельмі выразныя патрабаваньні — гэта вызваленьне і рэабілітацыя палітвязьняў.
XS
SM
MD
LG