Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны для хворай сьпіны


www.shutterstock.com
www.shutterstock.com

Пра найноўшыя дасьледаваньні ў галіне лячэньня болю ў сьпіне распавядае блог «Здароўе» на сайце The New York Times.

Калі вы ніколі не пакутавалі ад болю ў паясьніцы, то ці вам моцна пашанцавала ці, што верагодна, вы проста яшчэ малады. Да 80% з нас сутыкаюцца з болем у сьпіне ў пэўныя моманты свайго жыцьця.

У апошнія 10 гадоў самым папулярным нехірургічным лячэньнем хранічнага болю ў сьпіне былі ін’екцыі — карцізону, ібупрафэна і вітаміну В12. Гэтае лекаваньне вельмі папулярнае сярод лекараў, бо яно не такое адказнае і складанае, як апэрацыі, і сапраўды дае некаторую палёгку ад болю на працягу некалькіх тыдняў.

Але, як паказалі нядаўнія дасьледаваньні галяндзкіх мэдыкаў, у доўгатэрміновым пэрыядзе ін’екцыі зусім не паляпшаюць становішча. Не памяншаюць уколы і верагоднасьць апэрацыі, якую, магчыма, давядзецца рабіць пазьней.

У апошнія 10 гадоў самым папулярным нехірургічным лячэньнем хранічнага болю ў сьпіне былі ін’екцыі — карцізону, ібупрафэна і вітаміну В12.
Чатарыхгадовыя назіраньні за дзьвюма групамі асобаў, якія пакутуюць ад боляў у сьпіне, паказалі, што група тых, што карыстаўся ін’екцыйнай тэрапіяй, адчувалі сябе ў рэшце рэшт ня лепш, а горш, чым тыя, хто не карыстаўся лекаваньнем. З чаго галяндзкія мэдыкі робяць выснову, што ўколы для палягчэньня болю ў сьпіне рэкамэндаваць ня варта.

Доктар Джаан Фрэдлі з Унівэрсытэту Вашынгтона ў Чыкага кажа, што боль у сьпіне ў дарослых ня варта разглядаць, як анамалію, гэта натуральнае наступства старэньня. І надзейны лек, каб зьменшыць гэты боль — зьмена вобразу жыцьця.

Трэба больш рухацца, рабіць адмысловыя практыкаваньні, заняткі ёгай, палатэсам, стацыянарны ровар і іглаўколваньне даюць у доўгатэрміновай пэрспэктыве лепшы вынік, чым уколы картызону ці ібупрафэну.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG