Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Лукашэнку ў Вільні бачыць ня хочуць»


Міністар замежных справаў Баўгарыі Крысьціян Вігенін

Міністар замежных справаў Баўгарыі Крысьціян Вігенін

Міністар замежных справаў Баўгарыі Крысьціян Вігенін лічыць, што запрашэньне Ўладзімера Макея на сёньняшнюю сустрэчу міністраў замежных справаў Эўразьвязу было добрай ідэяй з боку Брусэлю.

«Беларусі трэба даць магчымасьць стаць часткай працэсу Ўсходняга партнэрства. Выключна ад Менску залежыць, як зрэагаваць на тыя станоўчыя сыгналы, якія мы ім паслалі. Я думаю, Беларусь павінна паставіцца да гэтых сыгналаў сур’ёзна, і я маю надзею, што яны зробяць нейкія крокі ў сувязі з гэтым. Калі не, мы застанемся на тым самым узроўні, на якім былі дагэтуль. Адзіным пытаньнем, якое застанецца, будзе пытаньне пра тое, ці трэба нам, і на якім узроўні, запрасіць кіраўніцтва Беларусі на саміт Усходняга партнэрства. У мяне такое адчуваньне, што эўрапейскія кіраўнікі не хацелі б бачыць на гэтым саміце Лукашэнку» — сказаў Крысьціян Вігенін нашаму карэспандэнту Рыкарду Юзьвяку.
XS
SM
MD
LG