Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Эўразьвяз уводзіць санкцыі супраць Хізбалы


Лідэр Хізбалы Саед Хасан Насрала

Лідэр Хізбалы Саед Хасан Насрала

Кіраўніцтва Эўразьвязу прызнала вайсковае крыло лібанскай шыіцкай групоўкі Хізбала тэрарыстычнай арганізацыяй.

Гэтае рашэньне сёньня было прынята аднагалосна кіраўнікамі МЗС 28 краін Эўразьвязу на пасяджэньні ў Брусэлі. Рашэньне будзе ўключаць ўвядзеньне візавых санкцый ў дачыненьні да фізычных асобаў і замарожваньне фінансавых актываў арганізацый, зьвязаных з Хізбалой.

Хізбалу, якая мае цесныя сувязі з Іранам, зьвязваюць з выбухам бомбы, накіраванай супраць ізраільскіх турыстаў у Баўгарыі.

Міністар замежных справаў Галяндыі Франс Цімерманс заявіў, што рашэньне будзе «абмяжоўваць здольнасьць групы дзейнічаць».
XS
SM
MD
LG