Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Меншчыне выразаюць сьвіней


Улады вырашылі пазбавіцца ад пагалоўя сьвіней у прыватным сэктары, каб засьцерагчы сьвінагадоўчыя комплексы. Гэта тычыцца прыватных гаспадарак, якія знаходзяцца ў 5—7-кілямэтровай зоне вакол буйных сьвінафэрмаў.

Коштам прыватных гаспадарак ратуюць буйныя сьвінакомплексы

Пра гэта карэспандэнту Свабоды паведаміў начальнік упраўленьня вэтэрынарыі Менскага аблвыканкаму Сяргей Лакееў.

Ён адзначыў, што на Меншчыне ачагоў афрыканскай чумы сьвіней ня выяўлена. А людзям, якія вымушаныя забіць сьвіней у прыватных гаспадарках, нанесеная гэтым шкода кампэнсуецца.

Раней у СМІ трапіла абвестка Крупскай райвэтстанцыі, у якой прадпісвалася ўсім жыхарам вёсак Версанка, Мачулішча, Якімаўка, Прудзец, Ганкаўка і Буда ў пяцідзённы тэрмін забіць сваіх сьвіней — «дарослых і малых, для ўласных патрэбаў і рэалізацыі».

«Такія мерапрыемствы праводзяцца па ўсёй вобласьці. У кожным раёне ёсьць сьвінагадоўчы комплекс, і ў кожным раёне праводзяцца такія мерапрыемствы. Наагул, сытуацыя ў Менскай вобласьці добрая, мы з усіх сіл яе стрымліваем, каб у нас не было ніякіх праблемаў. Таму даводзіцца прымаць такія меры, каб трымаць сьвінагадоўчыя комплексы, там, дзе буйное пагалоўе сьвіней», — апавёў Сяргей Лакееў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG