Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Эўрадэпутат прапануе стварыць фонд падтрымкі незалежных мэдыяў у Беларусі


Марэк Мігальскі

Марэк Мігальскі

Марэк Мігальскі выступіў з ініцыятывай стварыць фонд падтрымкі незалежных мэдыяў у Беларусі ў аб'ёме 250 000 эўра.

Дэпутат прапануе праект адкрыцьця фонду ў рамках прыняцьця бюджэту Эўрапейскага Зьвязу на 2014 год. Пра гэта паведамляе афіцыйны сайт палітыка.

Новая структура, на думку Марка Мігальскага, будзе несьці адказнасьць за забесьпячэнне наўпроставай падтрымкі беларускіх мэдыяў, якія забясьпечваюць данясеньне незалежнай і сумленнай інфармацыі да грамадзян нашай краіны.

Марэк Мігальскі удакладняе, што стварэньне такога фонду дасьць незалежным журналістам магчымасьць канкураваць з праўладнымі мэдыямі.

«ЭЗ прызнаў нядаўнія „выбары“ ў Беларусі несправядлівымі і несвабоднымі, таму неаднаразова заяўляў аб сваёй падтрымцы беларускай апазыцыі. Цяпер прыйшоў час для рашучых дзеяньняў. Прапанаваны фонд будзе першым імпульсам для зьмен у Беларусі», — заявіў ён.
XS
SM
MD
LG