Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апрануць дзіця ў школу — да 500$


Аптымальная экіпіроўка школьнікаў малодшых клясаў (швейныя і трыкатажныя вырабы, абутак, школьныя прылады) сёлета складзе ад 1 млн. 240 да 3 млн. 620 тыс. рублёў, старшаклясьнікаў — ад 1 млн. 660 тыс. да 4 млн. 190 тыс. рублёў.

Пра гэта БелаПАН паведамілі ў прэс-службе Менгарвыканкаму са спасылкай на інфармацыю галоўнага ўпраўлення спажывецкага рынку Менгарвыканкаму.

Па 10 верасьня продаж дзіцячага адзеньня, абутку, вучнёўскай галянтарэі, канцылярскіх і папярова-чыставых тавараў у максымальна пашыраным асартымэнце ажыцьцяўляюць 24 арганізацыі гандлю, у тым ліку 45 крамаў горад3. Акрамя таго, у 370 арганізацыях гандлю харчовай і нехарчовай сеткі будзе арганізаваны продаж асобных відаў асартымэнту канцылярскіх і папярова-чыставых тавараў для школьнікаў.

Для актывізацыі гандлю таварамі для дзяцей школьнага ўзросту будуць працаваць 25 школьных кірмашоў, у тым ліку пры унівэрсамах ААТ «ГУМ», ААТ «ЦУМ Мінск», УП «Унівэрмаг «Беларусь», ТАА ГД «На Нямізе», УП «Кірмаш» і інш., якія працуюць пастаянна.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG