Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Новым каралём Бэльгіі афіцыйна стаў былы пілёт-зьнішчальнік (відэа)


Новы кароль Бэльгіі склаў прысягу
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:05:08 0:00

Новы кароль Бэльгіі склаў прысягу (ВІДЭА)

У Бэльгіі ў нядзелю склаў прысягу новы кароль Філіп пасьля адрачэньня яго бацькі, Альбэрта II.

Складаньне прысягі ў парлямэнце зрабіла 53-гадовага Філіпа сёмым манархам у 183-гадовай гісторыі Бэльгіі.

Раней у нядзелю яго бацька, 79-гадовы Альбэрт II афіцыйна падпісаў у каралеўскім палацы акт адрачэньня ад прастолу на карысьць свайго старэйшага сына Філіпа.

Перад гэтым у апошнім выступе ў якасьці манарха Альбэрт II зьвярнуўся да народу з заклікам заставацца для Эўропы «крыніцай натхненьня».
Цырымонія, як і абяцаў былы кароль у пачатку месяца, адбылася 21 ліпеня, у дзень нацыянальнага сьвята Бэльгіі.

Перад гэтым у апошнім выступе ў якасьці манарха Альбэрт II зьвярнуўся да народу з заклікам заставацца для Эўропы «крыніцай натхненьня».

Пераемніцай бэльгійскага трону затым становіцца старэйшая дачка Філіпа, прынцэса Лізавета, цяпер ёй 11 гадоў.

Філіп мае вышэйшую ваенную адукацыю з кваліфікацыяй пілёта-зьнішчальніка і паветранага дэсантніка, ён таксама вучыўся ў Оксфардзкім унівэрсітэце ў Вялікабрытаніі і ў Стэнфардскім ў ЗША і мае ступень магістра паліталёгіі.

Бэльгія збяўляецца канстытуцыйнай манархіяй, у якой кароль ёсьць кіраўніком дзяржавы з абмежаванымі паўнамоцтвамі і пераважна цырыманіяльнымі абавязкамі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG