Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Аўстралія: $180 тысяч — за наводку на гандляроў людзьмі


Нелегальныя імігранты ў Тайляндзе

Нелегальныя імігранты ў Тайляндзе

Аўстралія абвясьціла, што будзе даваць грашовыя ўзнагароды за інфармацыю, якая прывядзе да асуджэньня гандляроў людзьмі, якія ладзяць паставы ў краіны нелегальных імігрантаў. Як сказала міністар унутраных спраў Джэйсан Клэр, фэдэральная паліцыя Аўстраліі прапануе за гэта да 200 тысяч аўстралійскіх даляраў (каля 180 тысяч даляраў ЗША).

Улады Аўстраліі ў апошні час пачалі жорсткую кампанію барацьбы зь нелегальнай міграцыяй. Сярод мерапрыемстваў — перасяленьне шукальнікаў прытулку у Папуа — Новую Гвінею пасьля таго, як у цэнтры для ўцекачоў, які Аўстралія ўтрымлівала ў іншай ціхаакіянскай дзяржаве Науру, адбыліся мецяжы.

Прэм’ер-міністар Аўстраліі Кевін Рад заяўляў у пятніцу, што ніводзін з шукальнікаў прытулку, якія прыбываюць у яго краіну без дазволу, ніколі ня будзе мець ніякіх шанцаў пасяліцца ў самой Аўстраліі.
XS
SM
MD
LG