Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Двух украінцаў абвіначваюць у тэрарызьме і забойстве мусульманаў


Адзнаго з двух грамадзянаў Украіны, затрыманых у Вялікабрытаніі па абвінавачваньні ў арганізацыі выбухаў у мячэтах, абвінавацілі ў суботу таксама ў забойстве пажылога мусульманіна.

Па вэрсіі паліцыі, 25-гадовы падазраваны зарэзаў 75-гадовага Мухамада Саліма ў Бірмінгеме ў красавіку. Гэтае забойства кваліфікуецца як акт тэрарызму.

Падазраванага, разам зь яшчэ адным, 22-гадовым грамадзянінам Украіны, затрымалі ў чацьвер па іншых абвінавачваньнях у тэрарызьме — іх зьвязваюць з выбухам, якія адбыліся ў гэтым і мінулым месяцы ў некалькіх мячэтах у рэгіёне Бірмінгема; ад тых выбухаў ніхто не пацярпеў.

З траўня, калі ў Лёндане, верагодна, ісламісты забілі брытанскага вайскоўца, у Вялікабрытаніі адбыліся ўжо некалькі нападаў на будынкі, зьвязаныя з мусульманамі.
XS
SM
MD
LG