Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рэканструкцыя Грунвальдзкай бітвы ў Дудутках

  • Тэлеканал Белсат

У музэйны комплекс зьехаліся некалькі сотняў рыцараў зь Беларусі ды суседніх краінаў. У першы дзень імпрэзы прайшлі баі зброяносцаў, а сёньня адбудзецца рэканструкцыя падзеяў шасьцісотгадовай даўніны.

Паводле навуковай супрацоўніцы музэю Дар’і Ільініч, у Беларусі дагэтуль практычна не адзначалася гэтая важная ў нашай гісторыі падзея. У Польшчы акурат на тым жа месцы, дзе былі разьбітыя тэўтонцы, штогод адбываецца грандыёзная рэканструкцыя перамогі літоўска-польскіх войскаў. Імпрэза пераўтвараецца ў грандыёзны фэстываль.



У Беларусі падзея адзначаецца сьціплей, але і традыцыя карацейшая — «Наш Грунвальд» ладзіцца толькі пяты раз, але папулярнасьць ягоная імкліва расьце.
XS
SM
MD
LG