Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ФБР дапускае, што 27 чалавек былі памылкова пакараныя сьмерцю


Амэрыканская спэцслужба FBI пераглядае правамернасьць пакараньняў сьмерцю, якія адбыліся на падставе судовых рашэньняў, вынесеных у розных частках ЗША. ФБР высьветліла, што ажно ў 27 выпадках пакараныя сьмерцю маглі быць невінаватыя людзі, таму што суды занадта абапіраліся на лябараторныя доказы, якія павінны былі быць вырашальнымі. Пра гэта ўсё паведаміла брытанскае выданьне «The Independent».

Ажно ў 27 выпадках пакараныя сьмерцю маглі быць невінаватыя людзі, таму што суды занадта абапіраліся на лябараторныя доказы, якія павінны былі быць вырашальнымі.
«Калі назіраеш нейкую праблему, трэба прыняць яе і падумаць, як гэтую праблему вырашыць, каб пасунуцца неперад і быць упэўненым, што гэта ніколі не паўтарыцца», — выказаўся наконт перагляду рэалізаваных пакараньнях прадстаўнік ФБР Эндру Вайсман.

У цэнтры ўвагі, у асноўным, выпадкі, калі сьледчыя зьвязвалі падазронага са злачынцам на падставе валасоў, знойдзеных на месцы злачынства. Нягледзячы на тое, што ў лябараторных справаздачах ФБР яшчэ зь 70-х гг. мінулага стагодзьдзя часта пісалася пра тое, што падабенства валасоў ня можа быць ключавым доказам, сьледчыя гэтае падабенства часта выкарыстоўвалі падчас судовых паседжаньняў, і суд ім верыў.

У выпадку зь цягніком у Мадрыдзе ў 2004 годзе, калі пры выбухах памёр 191 чалавек, тры экспэрты ФБР назвалі ўласнікам заплечніка з выбухоўкай амэрыканца Брэндана Мэйфілда на падставе частковага падабенства адбіткаў пальцаў, зь якіх адзін быў няпоўны. Толькі пазней ФБР прызнала, што гэта была памылка і адбіткі належаць алжырцу. На шчасьце, Мэйфілд быў на той момант у турме, а не на месцы пакараньня.

Дваццаць тысячаў справаў пад мікраскопам

ФБР пакуль ня скончыла расьсьледаваньне, таму ўсё яшчэ ня ясна, у якіх канкрэтна выпадках былі пакараныя невінаватыя людзі. Але дзякуючы гэтаму, у апошні момант перанесьлі пакараньне 44-гадовага Ўілі Джэрам Манінг (Willie Jerom Manning) у Місісіпі, які быў абвінавачаны ў забойстве двух студэнтаў у 90-я гг. Канчатковае рашэнтне наконт віны Мэнінга будзе вынесена на падставе аналізу ДНК.

ФБР разам зь міністэрствам юстыцыі, нацыянальным таварыствам адвакатаў NACDL і арганізацыяй Innocence Project займаецца пераглядам 21700 справаў зь ліпеня мінулага году. Пакуль было перагледжана 15000 справаў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG