Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь прадасьць Віетнаму дваццаць РЛС


РЛС УСХОД-Э

РЛС УСХОД-Э

Ваенна-паветраныя сілы Віетнаму разглядаюць магчымасьць набыцьця мабільных лічбавых двухкаардынатных радыёлякацыйных станцыяў (РЛС) мэтровага дыяпазону RV-01 «Усход-Э» беларускай вытворчасьці. Пра гэта паведамляе Газета. Ru са спасылкай на агенцтва «Сіньхуа».

Гэтыя РЛС дазваляюць эфэктыўна выяўляць сучасныя малапрыкметныя зьнішчальнікі. Станцыі характарызуюцца падвышанай абаронай ад перашкод, надзейнасьцю і мабільнасьцю.

Распрацаваная канструктарскім бюро «Радар» станцыя павінна замяніць у ВПС Віетнаму састарэлыя РЛС П-18 савецкай эпохі. РЛС «Усход-Э» здольная выявіць малапрыкметныя зьнішчальнікі, уключаючы амэрыканскі F-117A, ва ўмовах перашкод на дальнасьці 74 км, а пры іх адсутнасьці — да 350 км.

Крыніцы паведамляюць, што Беларусь плянуе прадаць ВПС Віетнаму каля 20 РЛС «Усход-Э», а таксама накіраваць дарадцаў для навучаньня асабовага складу ужываньню новага абсталяваньня. Група віетнамскіх спэцыялістаў ужо прайшла падрыхтоўку ў Беларусі ў чэрвені, нагадвае БелаПАН.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG