Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кароль Бэльгіі разьвітаўся з падданымі


Кароль Бэльгіі Альбэрт II
Кароль Бэльгіі Альбэрт II

Кароль Бэльгіі Альбэрт II у суботу выступіў з апошняй прамовай да падданых перад заплянаваным на нядзелю адрачэньнем на карысьць насьледнага прынца Філіпа.

Манарх заклікаў жыхароў Бэльгіі, дзе захоўваюцца супярэчнасьці паміж флямандзкай і валёнскімі супольнасьцямі, падтрымліваць адзінства краіны і верыць у Эўропу.

Альбэрт II таксама зьвярнуўся да суайчыньнікаў з просьбай аказваць спрыяньне яго старэйшаму сыну.

Пра намер адмовіцца ад пасаду 79-гадовы манарх абвясьціў 3 ліпеня. Тады ён сказаў, што сталы ўзрост і здароўе ўжо не дазваляюць яму выконваць каралеўскія функцыі на "належным узроўні".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG