Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Італіі пяцёра асуджаныя ў справе патанулага ляйнэра


Суд у Італіі ў суботу прызнаў пяць чалавек вінаватымі ў ненаўмысным забойстве - у справе аб крушэньні ляйнэра Costa Concordia, патанулага ў 2012 годзе.

Гэта каардынатар па крызісных сытуацыях кампаніі Costa Crociere, якой належала судна, уладальнік бартавога гатэлю, памочнік капітана і яшчэ два члены экіпажу. Яны прысуджаныя да розных тэрмінаў турэмнага зьняволеньня, ад паўтара да двух гадоў і дзесяці месяцаў.

Судовы працэс над капітанам судна Франчэска Скетына адновіцца 23 верасьня. Ён лічыцца адказным за гібель 32 чалавек. Былога капітана таксама абвінавачваюць у тым, што ён пакінуў судна да таго, як былі эвакуаваныя пасажыры.

Круізны ляйнэр Costa Concordia пацярпеў крушэньне ў ноч на 14 студзеня летась ля берагоў італьянскага вострава Джыльё. На борце былобольш за чатыры тысячы чалавек.
XS
SM
MD
LG