Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ізраіль вызваліць некалькі палестынскіх вязьняў


Ізраіль пагадзіўся вызваліць некалькіх палестынскіх зняволеных, каб паспрыяць аднаўленьню мірных перамоваў з палестынцамі. Пра гэта заявіў міністар Ізраіля па міжнародных адносінах, стратэгічных пытаннях і выведцы Ювайль Штайніц.

Штайніц не паведаміў, калі гэта адбудзецца і колькі чалавек выйдзе на свабоду, але адзначыў, што сярод іх ёсць вязьні, якія правялі ў зняволенні дзясяткі гадоў.

Напярэдадні дзяржсакратар ЗША Джон Керы заявіў, што паміж ізраільцянамі і палестынцамі дасягнута папярэдняя дамоўленасьць аб умовах аднаўленьня мірных перамоваў. Паводле Кэры, у найбліжэйшым часе ў Вашынгтоне пройдзе сустрэча ізраільскіх і палестынскіх перамоўцаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG