Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На пэкінскім лётнішчы зьдзейсьнены тэракт. Пра гэта паведамляюць кітайскія СМІ.

Паводле папярэдніх зьвестак, выбух у залі прыбыцьця міжнароднага аэрапорту Пэкіну ажыцьцявіў 34-гадовы жыхар правінцыі Шаньдунь. Згодна з паведамленьнямі паліцыі, мужчына на інвалідным вазочку ля выхад з тэрміналу прывёў у дзеяньне пакунак з чорным порахам, які выкарыстоўваецца ў вытворчасьці піратэхнікі.

Апроч інваліда, ніхто з пасажыраў і супрацоўнікаў лётнішча у выніку інцыдэнту не пацярпеў. «Бамбіст» дастаўлены ў шпіталь, за ягонае жыцьцё змагаюцца лекары.

Як перадаюць кітайскія телеканалы, такім чынам мужчына нібыта хацеў прыцягнуць увагу да «несправядлівага да сябе стаўленьня з боку чыноўнікаў сваёй правінцыі». Дагэтуль ён абмяжоўваўся заявамі і пэтыцыямі, але гэтым разам пайшоў на радыкальныя захады.
XS
SM
MD
LG