Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Севярынец атрымаў тры дні вакацыяў


Павал Севярынец

Павал Севярынец

Сустаршыня стваранай партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» Павал Севярынец атрымаў трохдзённы адпачынак.

Пра гэта паведамляе прэсавая служба БХД.

Сам палітык у гэтым зьвязку сказаў, што маецца наведаць Віцебск, дзе жывуць ягоныя бацькі. Зрэшты, доўга пагасьцяваць у родных не атрымаецца — з адмераных адміністрацыяй «вакацыяў» палову «зьесьць» дарога.

Павал Севярынец адбывае тры гады абмежавання волі за падзеі 19 сьнежня 2010 году ў спэцкамэндатуры вёскі Куплін Пружанскага раёну на Берасьцейшчыне. Разам зь іншымі ўдзельнікамі акцыі пратэсту ў дзень прэзыдэнцкіх выбараў у траўні 2011-га ён быў асуджаны паводле справы аб «масавых беспарадках».
Тэрмін пакараньня для Паўла Севярынца сканчваецца сёлета 19 кастрычніка — такім чынам, яму засталося пратрымацца яшчэ тры месяцы.
XS
SM
MD
LG