Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейская апазыцыя правядзе чарговую вулічную акцыю ў падтрымку Навальнага


Апазыцыя вызначыць дату правядзеньня новай масавай акцыі пратэсту пасьля ўзгадненьня з Аляксеем Навальным, які прыедзе з Кірава ў Маскву ў суботу раніцай.

Пра гэта журналістам паведамілі сябры Каардынацыйнай рады апазыцыі, актывіст руху «Салідарнасьць» Пётар Царкоў і арганізатар акцыі Аляксандр Рыклін.

Паводле Царкова, такое рашэньне прыняў у пятніцу Камітэт пратэстных дзеяньняў.

Паведамляецца, што на Манежнай плошчы ў Маскве ў пятніцу ўвечары ўзмоцненыя захады бясьпекі — там дзяжураць некалькі дзясяткаў паліцыянтаў, плошча абгароджана мэталічнымі стойкамі. Узмоцнены таксама нарады паліцыі.

Раней у пятніцу апазыцыянер, кандыдат у мэры Масквы Аляксей Навальны і прадпрымальнік Пётар Афіцэраў, асуджаныя напярэдадні да зьняволеньня і арыштаваныя ў зале суда, рашэньнем Кіраўскага абласнога суда былі вызваленыя з-пад варты да ўступу прысуду ў законную сілу.

У чацьвер акцыі ў падтрымку Навальнага прайшлі ў розных гарадах. Самыя буйныя выступы былі ў Маскве. У цэнтры Масквы былі затрыманыя 195 чалавек, але многія былі вызваленыя без складаньня пратаколаў.

XS
SM
MD
LG