Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памерла стваральніца конкурсу «Брэнд года» Жана Грынюк


Жана Грынюк

Жана Грынюк

Вядомая грамадзкая актывістка і навуковец, стваральніца конкурсу «Брэнд года» і Цэнтра сыстэмных бізнэс-тэхналёгій SATIO Жана Грынюк памерла сёньня раніцай.

Пра гэта Свабодзе паведаміў муж нябожчыцы вядомы эканаміст Леанід Заіка.

Апошнія гады Жана Грынюк змагалася з анкалягічнай хваробай.

Разьвітаньне з памерлай адбудзецца з 14 да 16 гадзін у Доме смутку па адрасе: Менск, вуліца Куляшова, 12. Пахаваньне адбудзецца на радзіме нябожчыцы ў вёсцы Ўрэчча Любанскага раёна.

Жанна Грынюк нарадзілася ў 1966 годзе, была кандыдатам псыхалягічных навук, выкладала ў Беларусі і за мяжой, была стваральніцай вядомага конкурсу «Брэнд году», у 2009 годзе стала ляўрэатам конкурсу «Чалавек справы». Жана Грынюк была таксама заснавальніцай і дырэктарам Цэнтра сыстэмных бізнэс-тэхналёгій SATIO, дырэктарам праграм NIMA (Нідэрляндзкага інстытут маркетынгу) ў Беларусі, трэнэрам-кансультантам Эўрапейскай Асацыяцыі Навучаньня Мэнэджараў CEEMAN, сябрам Грамадзка-кансультатыўнай рады пры кіраўніку адміністрацыі прэзыдэнта.

У Жанны Грынюк засталося двое сыноў, 25 і 9 гадоў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG