Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Колішні рэзыдэнт ЦРУ затрыманы ў Панаме


ЦРУ пакуль ніяк не камэнтуе затрыманьне Робэрта Селдона Лэдзі.

Колішні рэзідэнт ЦРУ быў асуджаны на 9 гадоў турмы ў 2003-м за выкраданьне эгіпецкага рэлігійнага дзеяча Хасана Насра з вуліцы Мілану.

Пасьля выкраданьня Насра пераправілі ў Эгіпэт, дзе яго катавалі цягам сямі месяцаў. Пазьней Насра вызвалілі.

У 2009 годзе італійскі суд пакараў 23 амэрыканцаў, у тым ліку Лэдзі, завочна за выкраданьне сьвятара.

Улады Італіі раней абвесьцілі Робэрта Сэлдана Лэдзі ў міжнародны вышук.
XS
SM
MD
LG