Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лідар апазыцыі вярнуўся ў Камбоджу напярэдадні выбараў


Камбоджа, ілюстрацыйнае фота

Камбоджа, ілюстрацыйнае фота

Адзін з асноўных лідэраў камбоджыйскай апазыцыі Сам Райнс вярнуўся на радзіму за 10 дзён да ўсеагульных выбараў.

Райнс — даўні апанэнт дзейнага прэм’ер-міністра краіны Хун Сэна — быў вымушаны ўцячы ў Францыю, пасьля таго як у Камбоджы яго завочна пакаралі на 11 гадоў турмы.

Райнс называў абвінавачваньні палітычна матываванымі.

На мінулым тыдні кароль Камбоджы падпісаў памілаваньне.

Да гэтага дазволіць Райнсу вярнуцца ў краіну настойліва заклікалі ЗША.

Некаторыя дэпутаты Кангрэсу настойвалі на тым, каб у адваротным выпадку спыніць праграмы дапамогі Камбоджы.

Сам Райнс ня зможа ўдзельнічаць у маючых адбыцца выбарах, паколькі не зарэгістраваны кандыдатам, але апазіцыя разьлічвае, што яго прысутнасьць у краіне дазволіць хаўрусьнікам мабілізаваць выбарцаў, перадае ВВС.
XS
SM
MD
LG