Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Японіі робяць касмэтычныя маскі са cьлізі смаўжоў за 100$


У Японіі жанчыны, якія жадаюць асьвяжыць колер твару і ўвільгатніць скуру, праходзяць адмысловую працэдуру — свайго роду масаж, які робяць смаўжы, вылучаючы пры гэтым сьлізь.

Як паведамляе агенцтва «Рэйтэр», гэта новы від касмэтычных паслуг Японіі, заснаваны на перакананьні, што сьлізь смаўжоў вельмі эфэктыўна паляпшае колер твару.

Касмэтоляг Манамэ Такамура пракамэнтавала працэдуру: «Сьлізь смаўжоў робіць вашу скуру вельмі гладкай, выдаляе сухія, арагавелыя часьцінкі. Да таго ж, сьлізь валодае ўвільгатняльнымі ўласьцівасьцямі і ўзбагачае скуру. Таму калі скура на твары ў вас вельмі сухая, напрыклад, вы абгарэлі на сонцы, смаўжы паспрыяюць працэсу аднаўленьня».
Працэдуру выконваюць адначасова пяць смаўжоў. У дзень яны могуць правесьці толькі адну працэдуру.

Працэдуру выконваюць адначасова пяць смаўжоў. У дзень яны могуць правесьці толькі адну працэдуру.

На твары кліента яны праводзяць пяць хвілін. Увесь астатні час — адпачываюць.

Касмэтоляг распавяла, што кормяць смаўжоў арганічнай гароднінай. «Мне здаецца, ім асабліва падабаецца жаваць моркву. Мы таксама стараемся падтрымліваць тэмпэратуру ў памяшканьні каля 20 стопняў. Так што яны, увогуле, атрымліваюць асалоду ад жыцьця», — лічыць Манамэ Такамура.

Тэрапія з дапамогай смаўжоў уваходзіць у камплект паслуг разам з масажам і маскай для твару. І хоць ня ўсе прызнаюць лекавыя ўласьцівасьці сьлізі малюскаў, у Японіі ў іх вераць тысячагодзьдзямі.

Кошт маскі са сьлізі — ня больш за 100 даляраў.
XS
SM
MD
LG