Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аўтобус пераехаў двух аўтастопераў, якія «лавілі» машыну


Два палякі ляжалі на шашы і спрабавалі такім чынам спыніць машыну, але іх пераехаў аўтобус.

Няўдалы спосаб аўтастопу выбралі два грамадзяніны Польшчы падчас свайго падарожжа па Германіі.

Побач зь мястэчкам Зелаў блізу польскай мяжы яны леглі на шашу і спадзяваліся, што кіроўца машыны іх заўважыць і спыніцца. Аднак кіроўца аўтобуса іх не заўважыў. Мужчына і жанчына, якім было каля трыццаці год, памерлі адразу на месцы, — паведаміў партал gazeta.pl, спасылаючыся на дадзеныя, атрыманыя ад мясцовай паліцыі.

Паводле прэс-сакратара польскай паліцыі Славаміра Канечнага, трегедыя адбылася ў аўторак увечары, недзе каля дзясятай гадзіны побач зь мястэчкам Зелаў, дзе паляк і полька правялі некалькі дзён у мясцовым кэмпінгу.

Калі яны паспрабавалі зь мястэчка выехаць пры дапамозе аўтастопу, вельмі доўга ніхто не хацеў спыніцца, таму пара адважылася на такі спэцыфічны спосаб аўтаспыну. Справай цяпер займаецца нямецкая паліцыя.

Асобы загінулых пакуль высьвятляюцца.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG