Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 20 ліпеня: «Басовішча»; дзень народзінаў Зьмітра Дашкевіча і Зьмітра Вайцюшкевіча; гадавіна замаху на Гітлера і першай прысягі Лукашэнкі


Фота Юліі Дарашкевіч. Лідэр Маладога Фронту Зьміцер Дашкевіч падчас акцыі "Сыходзь!". 2010 год.

Фота Юліі Дарашкевіч. Лідэр Маладога Фронту Зьміцер Дашкевіч падчас акцыі "Сыходзь!". 2010 год.

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

ПАДЗЕІ ДНЯ


Басовішча

Басовішча

Ва ўрочышчы Барык каля Гарадку на Беласточчыне адбудзецца другі дзень фэстывалю «Басовішча». Сёлета «Басовішча» арганізуецца 24-ты раз. На вялікай сцэне выступяць, сярод іншых: CLOVER CLUB (BY), DZIECIUKI (BY), ORKIESTRA KLEZMERSKA TEATRU SEJNEŃSKIEGO (PL), VINSENT (BY), AKUTE (BY), PERKALABA (UA), INDIOS BRAVOS (PL), THE TOOBES (BY).

У музэйным комплексе старадаўніх народных рамёстваў і тэхналёгій «Дудуткі» адбудзецца цырымонія афіцыйнага адкрыцьця V фэстывалю славы беларускай зброі «Наш Грунвальд». Пачатак а 10.20.

У забаўляльным парку Dreamland у Менску адбудзецца першы штогадовы хіп-хоп фэстываль Беларусі пад адкрытым небам. Пачатак а 12.00.


ГЭТЫ ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ

1880 — нарадзіўся Гальяш Леўчык, беларусазнаўца, паэт, публіцыст, перакладчык, музыкант.

1903 — кампанія Форд выпусьціла свой першы аўтамабіль.



1924 — нарадзіўся Ўладзімер Анічэнка, беларускі мовазнаўца.

1926 — памёр Фэлікс Дзяржынскі, камуністычны дзяяч, кіраўнік ВЧК і ГПУ — карных органаў камуністычнага рэжыму (нар. 1877).

1931 — нарадзіўся Гай Пікарда, ангельска-францускі адвакат і музыказнаўца, дасьледчык беларускай культуры.

1944 — адбыўся няўдалы замах на жыцьцё Адольфа Гітлера падчас сустрэчы фюрэра з вайскоўцамі ў бункеры ў Растэнбургу (Усходняя Прусія). У выніку выбуху бомбы загінулі 24 чалавекі, але самому Гітлеру нічога ня сталася. Гітлер распарадзіўся пакараць сьмерцю каля 200 чалавек, датычных да замаху.



1969 — амэрыканскі касьмічны карабель «Апалён-11» зьдзейсьніў пасадку на Месяцы. Гэта была гістарычна першая пасадка апарату зь людзьмі на паверхні іншага нябеснага цела. Карабель «Апалон-11» заставаўся на паверхні Месяца на працягу 21 гадзіны 36 хвілін і 21 секунды. Увесь гэты час пілёт каманднага модуля Майкл Колінз чакаў іх на калямесяцовай арбіце. Астранаўты Ніл Армстранг і Эдвін Олдрын здзейснілі адзін выхад на месяцовую паверхню, які працягваўся 2 гадзіны 31 хвіліну 40 секунд. Першым чалавекам, які ступіў на Месяц, стаў Армстранг. Гэта адбылося 21 ліпеня. Праз 15 хвілін да яго далучыўся Олдрын.

1971 — нарадзіўся Зьміцер Вайцюшкевіч, беларускі сьпявак і музыкант.



1981 — нарадзіўся лідэр Маладога Фронту, палітвязень Зьміцер Дашкевіч.

1994 — Аляксандар Лукашэнка пад бел-чырвона-белым сьцягам і на трыбуне з Пагоняй прынёс прысягу ў якасьці першага прэзыдэнта незалежнай Беларусі.

Лукашэнка прымае прысягу ў 1994 годзе

Лукашэнка прымае прысягу ў 1994 годзе




ЦЫТАТЫ НА ПАМЯЦЬ

«Гэта адзін маленькі крок для чалавека, але гіганцкі скок для ўсяго чалавецтва».

«Ня ведаю, ці даказаў я гэта ўсім, але я дакладна даказаў гэта сабе: мы не прыкаваныя да гэтай плянэты».

«Некалькі разоў мяне пыталіся, ці паляцеў бы я на Марс. Я ні разу не адказаў „не“. Вядома, у мяне няма шанцаў, але я не хачу, каб нехта думаў, што я не гатовы».


Ніл Армстранг (1930-2012), першы чалавек, які ступіў на Месяц.
XS
SM
MD
LG