Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гомельскі актывіст пабраўся аднаполым шлюбам


11 ліпеня ў Вашынгтоне беларускі праваабаронца Вячаслаў Бортнік (зьлева) узяў шлюб са сваім амэрыканскім партнэрам Шонам Гейлардам.

11 ліпеня ў Вашынгтоне беларускі праваабаронца Вячаслаў Бортнік (зьлева) узяў шлюб са сваім амэрыканскім партнэрам Шонам Гейлардам.

11 ліпеня ў Вашынгтоне беларускі праваабаронца Вячаслаў Бортнік узяў шлюб са сваім амэрыканскім партнэрам Шонам Гейлардам.

Вячаслаў Бортнік — актывіст ЛГБТ-руху Беларусі і сябра міжнароднай праваабарончай арганізацыі Amnesty International. Ягоны абраньнік працуе дырэктарам па публічнай палітыцы ў НДА, якая займаецца адукацыяй у галіне правоў сэксуальных меншасьцяў. Абодва — актывісты арганізацыі Emigration Equality, якая змагаецца за правы міжнародных аднаполых пар.

26 чэрвеня Вярхоўны суд ЗША прызнаў фэдэральны закон, які вызначаў шлюб выключна як саюз мужчыны і жанчыны, не адпаведным Канстытуцыі. Гэтае рашэньне суду дало магчымасьць беларусу і ягонаму партнэру падаць заяву на рэгістрацыю афіцыйнага шлюбу. Ужо праз тыдзень пасьля прыняцьця рашэньня Вярхоўным судом пара падала заяву, а яшчэ праз тыдзень — расьпісалася.

Шон Гэйлярд і Вячаслаў Бортнік падчас шлюбнай цырымоніі. gayby.net

Шон Гэйлярд і Вячаслаў Бортнік падчас шлюбнай цырымоніі. gayby.net



На шлюбнай цырымоніі прысутнічалі толькі блізкія сябры. Аднак маладыя плянуюць правесьці вясельную вечарыну 7 верасьня, а пасьля, вясной 2014 году, — сьвяткаваньне ў Гомелі для беларускіх сваякоў Вячаслава.

Пара пазнаёмілася 10 галоў таму назад на міжнароднай праваабарончай канфэрэнцыі ў Мэксыцы. Цягам дзесяцігодзьдзя Вячаслаў і Шон падтрымлівалі адносіны, наведваючы адзін аднаго ў Беларусі і ЗША. Увесь гэты час яны спадзяваліся афіцыйна пабрацца шлюбам.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG