Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Брусэль і Вашынгтон асудзілі прысуд Навальнаму


Прэсавая служба вярхоўнага прадстаўніка ЭЗ па зьнешняй палітыцы Кэтрын Эштан заявіла, што вылучанае супраць апазыцыянэра абвінавачваньне ў крадзяжы маёмасьці не было належным чынам абгрунтавана. «Вэрдыкт ставіць сур’ёзныя пытаньні з нагоды сытуацыі з вяршэнствам права ў Расеі», — падкрэсьліваюць у Брусэлі.

Амбасадар ЗША ў Расіі Майкл Макфол напісаў у «Твітэры», што Вашынгтон вельмі расчараваны прысудам Навальнаму і што прасочваецца палітычная матывацыя працэсу.
XS
SM
MD
LG