Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Маладафронтаўца Эдурда Лобава ў івацэвіцкай калёніі наведаў ксёндз айцец Дзьмітрый.

«Ён прыняў у сына споведзь, але сын спавядаўся моўчкі — бо на споведзі прысутнічаў супрацоўнік адміністрацыі. Гэтак заўсёды ў калёніі — побач павінен быць іншы чалавек, каб усё чуць», — распавяла пра споведзь за кратамі Марына Лобава, маці палітвязьня.

Паводле яе зьвестак, Эдуард Лобаў ні на што ня скардзіцца, трымаецца бадзёра і мужна.

Актывіст «Маладога фронту» Эдуард Лобаў асуджаны на 4 гады зьняволеньня нібыта за хуліганства. У судзе актывіст казаў, што гэта была правакацыя з боку спэцслужбаў.
XS
SM
MD
LG