Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Перамога ў Сырыі хіліцца на бок прэзыдэнта Асада


Паводле карэспандэнта New York Times Бэна Хабарда, у канфлікце ў Сырыі перавага выразна перайшла на бок урадавых войскаў, якія застаюцца вернымі прэзыдэнту Башару Асаду.

Тым часам антыўрадавыя паўстанцкія групы, якія дагэтуль мелі падтрымку Захаду і некаторых арабскіх краінаў, заняліся крывавымі разборкамі паміж сабою. На думку Хабарда, Злучаныя Штаты і іншыя заходнія дзяржавы, якія заклікалі Асада сысьці ў адстаўку, у апошнія тыдні паказалі выразнае нежаданьне пастаўляць паўстанцам неабходнае ім узбраеньне.

У прыватнасьці, Хабард піша:

Калі рэвалюцыя будзе працягвацца, як цяпер, людзі паўстануць супраць нас» — сказаў камандзір паўстанцаў
«У цэлым, каля 60% сырыйскага насельніцтва пражывае ў раёнах, кантраляваных урадам, тым часам як паўстанцы эфэктыўна кантраляваць 60%-70% фактычнай тэрыторыі краіны. Гэта таму, што паўстанцы наймацнейшыя ў менш населеных сельскіх раёнах. Але патавая сытуацыя, у якой апынулася краіна на працягу апошніх месяцаў, пачала вырашацца на карысьць Асада, калі ягоныя сілы здолелі адсунуць паўстанцаў ад сталіцы і паслабіць ціск на яе. Нават тыя паўстанцы, якія спадзяваліся, што Асад будзе ўрэшце скінуты, забіты, пасаджаны ў турму або падасца ў эміграцыю, як гэта здарылася зь іншымі аўтакратамі падчас «арабскіх рэвалюцый», пачалі прызнаваць гэтую новую рэальнасьць. «Калі рэвалюцыя будзе працягвацца, як цяпер, людзі паўстануць супраць нас» — сказаў камандзір паўстанцаў з гораду Хомс у цэнтры краіны, дзе сілы Асада ў апошнія дні перайшлі ў наступ».

Карэспандэнт амэрыканскай газэты лічыць, што цяперашняя раздробленасьць паўстанцаў і ўспышкі варожасьці паміж імі былі выкліканыя адсутнасьцю каардынаванай дапамогі антыўрадавым ваеўнікам:

Эўразьвяз адмяніў эмбарга на пастаўкі зброі ў Сырыю, але паўстанцы заяўляюць, што ніякіх паставак да гэтага часу яны так і не атрымалі
«Шмат якія паўстанцкія групы былі вымушаныя канкураваць за нерэгулярныя пастаўкі з Саудаўскай Арабіі, Катару ды ад шэрагу прыватных спонсараў, у кожнага зь якіх былі ўласныя ідэалягічныя інтарэсы. Гэта узмоцніла напружанасьць паміж паўстанцкімі групамі, сярод якіх перамога аднае разглядаецца як параза іншых. (...) Злучаныя Штаты і іх заходнія саюзьнікі ціснулі на Асада, каб ён сышоў, і гаварылі пра ўзбраеньне некаторых выбраных паўстанцкіх групаў. Эўразьвяз адмяніў эмбарга на пастаўкі зброі ў Сырыю, але паўстанцы заяўляюць, што ніякіх паставак да гэтага часу яны так і не атрымалі».

Тым часам Асад, у ацэнцы паўстанцаў, увесь час атрымліваў вайсковую дапамогу з Расеі, Ірану ды ад лібанскай групоўкі Хезбала.
XS
SM
MD
LG