Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Жонка Лі Гарві Освальда прадае заручальны пярсьцёнак, набыты ў Менску


Лі Харві Освальд з Марынай Прусаковай, Менск, пачатак 1960-х Photo by Pavel Golovachev

Лі Харві Освальд з Марынай Прусаковай, Менск, пачатак 1960-х Photo by Pavel Golovachev

Марына Освальд Портэр (Прусакова) адправіла ў аўкцыённы дом Нью Гемпшыра заручальны пярсьцёнак, які яе муж Лі Гарві Освальд набыў у Менску ў 1961 годзе.

Менавіта гэты пярсьцёнак Освальд пакінуў у кубку на яе начным століку, калі 22 лістапада 1963 году выправіўся на забойства прэзыдэнта Кэнэдзі. Пра гэта паведамляе выданьне Dallas News.

Аўкцыён адбудзецца 24 кастрычніка ў Бостане. Мяркуецца, што пярсьцёнак будзе каштаваць ад 30 да 50 тысяч даляраў.

«Гэта адзіная рэч Лі, якую мне вярнулі, — піша Марына ў суправаджальным лісьце да аўкцыёну, — і гэта цягнулася амаль паўстагодьдзя. Я ўжо шмат гадоў замужам за іншым чалавекам, выгадавала дзяцей і блаславёная ўнукамі. Усе гэтыя гады я не хацела мець пярсьцёнак Лі, бо хачу сымбалічна разьвітацца зь мінулым, якое лучыць мяне з днём 22 лістапада 1963 году».

Марыне Прусаковай цяпер 72 гады.

Лі Гарві Освальд, адзіны афіцыйны падазраваны ў забойстве прэзыдэнта Джона Кенэдзі, жыў у Менску на Камуністычнай вуліцы з 1959 да 1962 году. Працаваў на радыётэхнічным заводзе «Гарызонт».

Менскі пэрыяд Лі Гарві Освальда апісаны ў кнізе Аляксандра Лукашука «Сьлед матылька. Освальд у Менску».

Гісторыя пярсьцёнка Освальда


1961. Лі Гарві Освальд набывае ў Менску залаты заручальны пярсьцёнак.

30 красавіка 1961. Освальд і Марына Прусакова ўзялі шлюб.

22 лістапада 1963. Освальд пакідае пярсьцёнак і грошы ў кубку на начным століку ля ложка Марыны ў доме Рут Пэйн у Ірвінгу, дзе ён жыве ў той час разам зь ёй і дзьвюма дачкаму Джун і Одры.

2 сьнежня 1963. Сакрэтная служба канфіскуе пярсьцёнак у Рут Пэйн.

30 снежня 1964. Сакрэтная служба вяртае пярсьцёнак адвакату з Даласу, які прадстаўляе інтарэсы Марыны Освальд.

2004 год. Пярсьцёнак знаходзяць у старых тэчках юрыдычнай канторы Brackett & Ellis.

24 ліпеня 2012. Люк Элліс з Brackett & Ellis дасылае ліст Марыне Освальда пра знаходжаньне пярсьцёнка

Пачатак 2013 году: Марына едзе ў Форт Ворт і забірае пярсьцёнак.

5 траўня 2013. Марына дасылае пяцістаронкавы ліст з гісторыяй пярсьцёнка на аўкцыён.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG