Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Нямеччыне зьявіліся плякаты з выявай Асьвенціму з заклікам паведаміць пра нацыстаў

Плякаты зрабіў Цэнтар Сымона Візэнталя ў спробе праз амаль 70 гадоў з моманту заканчэньня Другой усясьветнай вайны знайсьці нацысцкіх злачынцаў і перадаць іх у рукі правасудзьдзя. Пра гэта паведамляе часопіс Der Spiegel.

Акцыя «Апошні шанец II», прадугледжвае, што за інфармацыю, якая прывядзе да вінаватых у нацысцкіх зьверствах, будзе выплачана 25 000 эўра.

Плякаты будуць вісець на наступным тыдні ў Бэрліне, Гамбургу і Кёльне. Падаюцца нумары гарачай лініі, па якіх людзі могуць патэлефанаваць.

«Кожнае абвінавачаньне зьяўляецца важным напамінам, што справядлівасьць у дачыненьні да ахвяраў Галакосту яшчэ можа перамагчы. Гэта таксама важны ўнёсак у памяць будучых пакаленьняў», — сказаў дырэктар Цэнтру Візэнталя Эфраім Зураф.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG