Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гомель: паўсотні лістоў палітвязьням за гадзіну


На капэртах надпіс «Свабоду палітвязьням!»

На капэртах надпіс «Свабоду палітвязьням!»

17 ліпеня надвячоркам грамадзкія актывісты Гомелю сабраліся ў цэнтральным аддзяленьні паштовай сувязі й напісалі лісты й паштоўкі беларускім палітвязьням.

З такой ініцыятывай выступіў гомельскі прадстаўнік кампаніі «Гавары праўду» Валер Сьляпухін: «Такім чынам мы падтрымалі марафон салідарнасьці, які ладзіцца зараз у Беларусі. Праз пасланьні мы выказалі словы падзякі й падтрымкі 12 палітнявольнікам, якія знаходзяцца ў турмах. Яны змагаліся й змагаюцца ня толькі за вольную, дэмакратычную Беларусь, але й за кожнага з нас. Яны павінны пастаянна адчуваць нашу патрымку й павагу да іх мужнасьці й дэмакратычных перакананьняў».

Цягам гадзіны актывісты напісалі каля паўсотні пасланьняў і накіравалі іх у турмы Горадні, Наваполацку, Віцебску, Шклова, Магілёва, Бабруйску, Івацэвічаў, дзе адбываюць розныя тэрміны пакараньня палітычныя вязьні.
XS
SM
MD
LG