Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Справу Васіля Парфянкова перадаюць у суд


Васіль Парфянкоў

Васіль Парфянкоў

Паводле Парфянкова, справа невялікая, складаецца з рапартаў, даведак ды іншых дакумэнтаў. Васіль Парфянкоў расьпісаўся, што азнаёміўся з справай, але з абвінавачаньнем у парушэньні правілаў нагляду, якое цягне на новы тэрмін, актывіст нязгодны і будзе змагацца за тое, каб суд яго апраўдаў.

Парфянкоў: «Вы бачыце самі, што адбываецца. Вось і на Ўладзя Яроменка завялі такую ж справу. Уладам непатрэбныя на волі людзі, якія маюць свае думкі і дзейнічаюць».

Уладзь Яроменак

Уладзь Яроменак

Напярэдадні маладафронтаўцу Ўладзю Яроменку, які таксама пад прафіляктычным наглядам міліцыі, паведамілі пра завядзеньне супроць яго падобнай справы — таксама за парушэньне правілаў нагляду. «Сьледчы пазваніў Уладзю ў нядзелю, 14 ліпеня, якраз у момант нашага вянчаньня ў царкве. Мы нікому не сказалі пра званок, але нам настрой, вядома, быў сапсаваны», — паведаміла жонка актывіста Валянціна:

«Сьледчы выклікаў на панядзелак, але ў панядзелак не ўдалося, і Ўладзь прыйшоў у аўторак. Тады сьледчы пацьвердзіў, што на яго завялі крымінальную справу яшчэ 24 траўня, але пачалі турбаваць толькі цяпер. Справа за парушэньне прафіляктычнага нагляду. Пагражае ад 6 месяцаў арыштнага дому да году калёніі. На допыт пойдзе ў чацьвер з адвакатам».

Паводле жонкі Ўладзя Яроменка, за ім лічацца два парушэньні, падобныя да парушэньняў Васіля Парфянкова — парушэньне тэрміну знаходжаньня дома. «Калі стала вядома, што зноў завялі справу на Парфянкова, Уладзь зразумеў, што і яму гэтага варта чакаць», — кажа Валянціна Яроменак пра мужа.
XS
SM
MD
LG