Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвяз вядзе перамовы з новым урадам Эгіпту


Новы кабінэт міністраў
Новы кабінэт міністраў

Вярхоўны прадстаўнік Эўразьвязу ў зьнешняй палітыцы Кэтрын Эштан сустракаецца сёньня ў Каіры з чальцамі новага часовага кіраўніцтва Эгіпту.

У аўторак былі прыведзеныя да прысягі міністры пераходнага ўраду, якое ўзначальвае прэм’ер Хазем аль-Беблаві. Гэта першы кабінэт, сфармаваны ў краіне пасьля 3 ліпеня, калі ваеннымі быў адхілены ад улады прэзыдэнт Мухамэд Мурсі.

Начальнік штабу сухапутных войскаў Абдэль-Фаттах аль-Сісі, арганізатар скіданьня Мурсі, заняў пасады першага віцэ-прэм’ера і міністра абароны.

Набіль Фахмі, пасол Эгіпту ў Злучаных Штатах у 1999-2008 гадах, быў прызначаны міністрам замежных справаў.

Міністар унутраных спраў Мухамэд Ібрагім захаваў сваю пасаду, ня гледзячы на патрабаваньні пратэстоўцаў адправіць яго ў адстаўку.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG